рэактыўны прыметнік | спецыяльны тэрмін
-
гл. рэактывы.
-
Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.
- Р. рух.
- Р. рухавік.
- Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком).
- Рэактыўная артылерыя.
-
Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.
- Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).
|| назоўнік: рэактыўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)