рад, ✂, м.
-
Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў.
- Р. пладовых дрэў.
- Стаяць радамі.
- У першых радах (таксама перан. уперадзе ўсіх).
-
Сукупнасць з’яў, падзей і пад., якія ідуць адно за адным.
-
Некаторая, звычайна немалая колькасць чаго-н., шэраг.
-
мн. Склад, асяроддзе.
-
Магазіны, ларкі, размешчаныя ў адну лінію.
-
Прабор у валасах.
- Расчэсаныя на рад валасы.
|| памянш. радок, ✂.
|| прым. радковы, ✂.
- Радковая сяўба.
- Радковая сеялка.
|| прым. радавы, ✂ і радны, ✂.
- Радавая пасадка бульбы.
- Радавая сеялка.
радавацца, ✂; незак.
Адчуваць радасць, аддавацца радасці, быць у вясёлым, радасным настроі.
- Р. веснавому дню.
- Р. поспеху.
- Чалавек радаваўся, смяяўся.
|| зак. абрадавацца, ✂, узрадавацца, ✂ і парадавацца, ✂.
радаваць, ✂; незак.
Выклікаць радасць у кім-, чым-н., прыносіць радасць, асалоду.
- Поспехі дзяцей радуюць нас.
- Зялёная рунь радуе вока.
|| зак. абрадаваць, ✂, узрадаваць, ✂ і парадаваць, ✂.
радавіты, ✂ (уст.).
Які належыць да старога знатнага роду.
|| наз. радавітасць, ✂.
радавы3 ✂ прым.
Зроблены з грубай ільняной пражы, зрэбны.
рададэндран, ✂, м.
Вечназялёная кустовая дэкаратыўная расліна з тоўстым лісцем і вялікімі прыгожымі кветкамі; альпійская ружа.
|| прым. рададэндравы, ✂.
радар, ✂, м. (спец.).
Радыёлакацыйная ўстаноўка.
|| прым. радарны, ✂.