раз1, ✂, м.
-
Абазначэнне аднакратнага дзеяння (пры падліку, указанні на колькасць).
- Не р. (неаднакратна).
- Сем разоў адмерай, адзін р. адрэж (прыказка).
-
З’ява, выпадак у шэрагу аднародных дзеянняў, праяўленняў чаго-н.
- У мінулы р.
- Адным разам (аднойчы).
- Р. за разам (паўтараючыся).
- Р. на р. не прыходзіцца (не заўсёды бывае аднолькава).
-
нескл. Адзін (пры падліку).
- Р., два, тры.
- Р.-два і гатова (вельмі хутка; разм. жарт.).
◊
Аднаго разу — аднойчы.
Ва ўсякім разе — пры любых абставінах.
Другім разам (разм.) — калі-небудзь, не цяпер.
Другі раз (іншы раз) — часам, у некаторых выпадках.
За раз — у адзін прыём.
Не раз (і не два) — многа разоў.
Ні ў якім разе — ні пры якіх умовах, ніколі.
Па той раз — з таго часу.
Раз за разам — зноў і зноў, бесперапынна.
Раз (і) назаўсёды — канчаткова, беспаваротна.
Ў самы раз (самы раз) (разм.) — якраз, у пару.
У такім разе — у такім выпадку.
|| памянш. разок, ✂ і разік, ✂.
раз3, злуч. уступальны. (разм.).
Калі.
раз4 у знач. вык. (разм.).
Абазначае хуткае і рэзкае дзеянне (стукнуў, схапіў і пад.).
раз...1 (раза..., рас...) дзеяслоўная прыстаўка.
Абазначае:
- 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па
паверхнасці паверхні і пад., напр. разрэзаць, разарваць,
раскідаць, размазаць;
- 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр. раскарміць, расхваліць;
- 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;
- 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі, напр. раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;
- 5) спыненне дзеяння, стану, напр. размарозіцца, разлюбіць;
- 6) адваротнае дзеянне, напр. размініраваць, раскруціць.
разабраць, ✂; зак.
-
Раз’ядноўваючы, разнімаючы па частках, раскласці.
- Р. гадзіннік.
- Р. старую хату.
-
Узяць усё, раскупіць.
- Р. бычкоў для гадоўлі.
- Р. падручнікі.
- Разабралі тавар.
-
Прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.
-
Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і інш. часткі.
-
перан. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.
- Р. паперы.
- Р. сказ па часцінах мовы.
-
перан. Распазнаць, адрозніць.
- Р. почырк.
- Р. гатунак груш па смаку.
- Не р., што ён гаворыць.
-
перан. Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.) (разм.).
- Яе разабрала злосць.
- Дзяцей разабрала цікавасць.
-
безас., каго (што). Пра стан моцнага ап’янення (разм.).
- Яго разабрала пасля шклянкі гарэлкі.
◊
Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.
Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-што-н.
(Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.
|| незак. разбіраць, ✂.
|| наз. разбор, ✂ і разборка, ✂.
|| прым. разборны, ✂.
разавы, ✂.
Прыгодны на адзін раз, які робіцца толькі раз або за адзін прыём.
- Р. білет.
- Разавая дапамога.
разагнацца, ✂; зак.
Давесці рух да вялікай скорасці.
|| незак. разганяцца, ✂.
|| наз. разгон, ✂.
- Узяць р.
- З разгону (разагнаўшыся).