Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рак1, , м.

Пакрытая панцырам прэснаводная або марская жывёліна з клюшнямі і брушкам.

  • Рачны р.
  • Паказаць, дзе ракі зімуюць (выказванне пагрозы; разм.).
  • Калі рак свісне (невядома калі або ніколі; разм. жарт.).

|| памянш. рачок, .

|| прым. ракавы, і рачыны, .

  • Ракавая шыйка (брушка рачнога рака).
  • Рачыныя вочы.

рак2, , м.

Род злаякаснай пухліны.

  • Р. страўніка.

|| прым. ракавы, .

рака, , ж.

  1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця.

    • Пайсці на раку.
    • Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
  2. перан. Няспынны паток, вялікая колькасць.

    • Р. крыві.
    • Слёзы льюцца ракой.

|| ласк. рэчачка, .

|| нар.-паэт.: рэчанька, .

|| прым. рачны, .

ракавіна, , ж.

  1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

    • Р. малюска.
  2. Назва розных прадметаў, якая сваім знешнім выглядам нагадвае ракавіну (у 1 знач.).

    • Вушная р.
    • Мыцца над ракавінай.
  3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спецыяльны тэрмін).

    • Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ракавінка, .

|| прым. ракавінны, .

ракада, , ж. (спец.).

Шлях зносін, лінія сувязі, што праходзяць уздоўж лініі фронту.

|| прым. ракадны, .

  • Ракадная дарога.

ракако, нескл., н.

Архітэктурны і дэкаратыўны стыль 18 ст., які вызначаецца незвычайнай складанасцю форм і дзівосным арнаментам.

  • Архітэктура р.
  • Мэбля р.

ракам, прысл. (разм.).

Стаўшы на карачкі.

  • Дзеці р. поўзалі па падлозе.

ракападобныя, .

Клас членістаногіх, з падзеленым на сегменты і пакрытым панцырам целам.

ракатаць, ; незак.

  1. Утвараць раскацістыя гукі.

    • Ракоча і пеніцца мора.
    • Трактар ракоча.
  2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам.

    • За дэрмацінавымі дзвярыма ракатаў начальніцкі бас.

|| наз. ракатанне, .

ракета, , ж.

  1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

    • Сігнальная р.
  2. Беспілотны лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

    • Касмічная р.
  3. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

    • Плысці на ракеце.

|| прым. ракетны, .

  • Дзень ракетных войск і артылерыі.