Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раўна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.

раўнабедраны, ✂:

  • раўнабедраны трохвугольнік — які мае дзве роўныя стараны.

|| наз. раўнабедранасць, ✂.

раўнавага, ✂, ж.

  1. Стан спакою, у якім знаходзіцца цела пад уздзеяннем роўных, процілегла накіраваных сіл.

    • Устойлівая р.
  2. Устойлівасць, устойлівае становішча.

    • Ішоў і баяўся страціць р.
  3. перан. Устойлівыя суадносіны паміж чым-н.

    • Экалагічная р.
  4. перан. Стан спакою, ураўнаважанасці, нармальны стан духоўнага і маральнага жыцця.

    • Вывесці з раўнавагі.

|| прым. раўнаважны, ✂.

раўнаважкі, ✂, (спец.).

Аднолькавы з чым-н. па вазе.

раўнавацца, ✂; незак.

Лічыць сябе роўным з кім-н.

  • Р. з маладымі.

раўнаваць​1, ✂; незак.

Рабіць роўным, прамым; выраўноўваць.

  • Р. дарогу.
  • Р. сагнутыя цвікі.

|| наз. раўнаванне, ✂.

раўнаваць​2, ✂; незак.

Адчуваць пачуццё рэўнасці.

  • Р. мужа да сяброўкі.

|| зак. прыраўнаваць, ✂.

раўнаваць​3, ✂; незак.

Параўноўваць, лічыць сябе роўным у якіх-н. адносінах з кім-н.

  • Па ведах іх нельга р.

раўнадзейны, ✂:

  • раўнадзейная сіла (спец.) — сіла, якая аказвае на цвёрдае цела механічнае ўздзеянне, роўнае таму, якое аказваюць на яго іншыя прыкладзеныя да яго сілы.

раўнадзенства, ✂, н.

Час, які бывае двойчы ў год, калі працягласць дня і ночы аднолькавыя.

  • Вясенняе р.