Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рана1, , ж.

Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці.

  • Агнястрэльная р.
  • Душэўная р. (перан.).

|| памянш. ранка, .

|| прым. ранавы, і ранны, .

  • Ранавая інфекцыя.
  • Ранны канал.

рана2, прысл.

  1. Раніцай, уранні.

    • З вечара да рана (наз.).
  2. Раннім часам; пра ранні час.

    • Прыехаць вельмі р.
  3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

    • Р. вярнуцца дадому.
    • Р. легчы спаць.

  • Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

ранавата, прысл. (разм.).

Крыху рана ​2.

  • Абедаць яшчэ р.

ранак, , м.

Пачатак дня, раніца.

  • Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

ранг, , м.

  1. Катэгорыя, разрад, клас ​2.

    • Вышэйшы р.
  2. Званне, чын.

    • Дыпламатычныя рангі.
    • Капітан другога рангу.

|| прым. рангавы, .

рангоўт, , м. (спец.).

На суднах: сукупнасць драўляных брусоў або стальных труб, прызначаных для ўстанаўлення парусоў, пад’ёму сігналаў, для пад’ёмных прыстасаванняў і пад.

|| прым. рангоўтны, .

рандо1, нескл., н. (спец.).

Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых жа радкоў у пэўным парадку.

рандо2, нескл., н.

  1. Закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт (спец.).

  2. Пяро са зрэзаным канцом для пісання такім шрыфтам.

раней, прысл.

  1. гл. рана ​2.

  2. Да пэўнага, указанага моманту.

    • Прыйсці на дзве гадзіны р.
  3. У мінулым, да гэтага, да нядаўняга часу.

    • Р. тут было балота.
  4. Спачатку, найперш.

    • Р. выслухай, а потым гавары.

ранены, .

Які мае рану ​1.

  • Р. салдат.
  • Аперыраваць раненую (наз.).