Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рахавацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Рабіць падлікі, разлічвацца.

  2. Раіцца, абменьвацца думкамі.

рахаваць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць падлікі, разлікі, падлічваць.

рахат-лукум, ✂, м.

Усходні кандытарскі выраб з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалём.

рахіт, ✂, м.

Дзіцячая хвароба — парушэнне развіцця касцей у выніку недахопу ў арганізме неабходных вітамінаў.

|| прым. рахітычны, ✂.

  • Р. целасклад.

рахітызм, ✂, м.

Сукупнасць прымет рахіту.

рахітык, ✂, м. (разм.).

Хворы на рахіт.

|| ж. рахітычка, ✂.

рахітычны, ✂.

  1. гл. рахіт.

  2. Хворы на рахіт; падобны на рахітыка.

    • Рахітычнае дзіця.
    • Р. выгляд.

|| наз. рахітычнасць, ✂.

рахманець, ✂; незак.

  1. Рабіцца ручным, свойскім (пра жывёлу).

  2. Станавіцца лагодным, ціхім, пакорлівым (пра чалавека).

рахманы, ✂.

  1. Пра жывёлін, птушак, якія не баяцца чалавека — ручны, свойскі.

  2. Пра чалавека — памяркоўны ў адносінах да іншых, згаворлівы, дабрадушны.

    • Чалавек ён р.

|| наз. рахманасць, ✂.

рахуба, ✂, ж. (разм.).

  1. Падлікі, разлікі.

  2. Выгада, карысць.

    • Няма рахубы рамантаваць хату.