Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рам...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рамонту, напр. рамбрыгада, рамзавод, рамкантора.

рама, ✂, ж.

  1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго.

    • Зімнія рамы.
  2. Аправа для ўстаўкі карцін, партрэтаў, люстраў і пад.

    • Прыгожая р.
  3. Нясучая частка машыны, якой-н. канструкцыі; станіна.

    • Веласіпедная р.
    • Лесапільная р. (станок для пілы).
  4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт.

|| прым. рамны, ✂.

раман​1, ✂, м.

Апавядальны твор са складаным сюжэтам і шматлікімі героямі, вялікая форма эпічнай літаратуры.

  • Гістарычны р.

|| прым. раманны, ✂ і раманічны, ✂.

раман​2, ✂, м. (разм.).

Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

  • Завесці р.

|| прым. раманічны, ✂.

  • Раманічная гісторыя.

раманізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) у чыё-н. асяроддзе раманскую культуру.

|| звар. раманізавацца, ✂.

|| наз. раманізацыя, ✂.

раманіст​1, ✂, м.

Аўтар раманаў ​1.

|| ж. раманістка, ✂.

раманіст​2, ✂, м.

Вучоны, спецыяліст па раманістыцы.

|| ж. раманістка, ✂.

раманістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць раманскія мовы, літаратуры, фальклор, культуру.

раманс, ✂, м.

Невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне), а таксама музыкальна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем.

|| прым. рамансны, ✂.

  • Рамансная лірыка.

раманскі, ✂.

Які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або звязаны з гэтай культурай.

  • Раманская культура.
  • Раманская філалогія.