Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рата, , ж. (разм.).

Адна з частак належнай выплаты.

  • Плаціць падатак у дзве раты.

ратавальнік, , м.

Той, хто ратуе або выратаваў каго-н.

|| ж. ратавальніца, .

|| прым. ратавальніцкі, .

ратавальны, і ратаўнічы, .

Прызначаны для ратавання, выратавання каго-, чаго-н.

  • Р. круг.

ратавацца, ; незак.

Пазбаўляцца ад якой-н. небяспекі, пагрозы, гібелі.

  • Р. ад смерці.

ратаваць, ; незак.

Даваць ратунак, дапамогу ў цяжкім выпадку; пазбаўляць ад небяспекі.

  • Р. ад голаду.
  • Р. лес ад пажару.

|| наз. ратаванне, .

ратай, , м. (уст.).

Араты.

|| прым. ратайскі, .

ратапрынт, , м. (спец.).

Друкарская машына малога фармату для друкавання малатыражных выданняў з машынапіснага тэксту, а таксама спосаб такога друкавання (афсетны).

|| прым. ратапрынтны, .

рататар, , м.

Размнажальны апарат для друкавання копій з машынапісу, з рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

|| прым. рататарны, .

ратаўнік, , м.

Тое, што і ратавальнік.

|| ж. ратаўніца, .

|| прым. ратаўніцкі, .

ратацыйны, :

  • ратацыйная машына (спец.) — друкарская машына з вярчальнай друкарскай формай.