Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раз...​1 (раза..., рас...) дзеяслоўная прыстаўка.

Абазначае:

  • 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхнасці паверхні і пад., напр. разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;
  • 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр. раскарміць, расхваліць;
  • 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;
  • 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі, напр. раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;
  • 5) спыненне дзеяння, стану, напр. размарозіцца, разлюбіць;
  • 6) адваротнае дзеянне, напр. размініраваць, раскруціць.

раса​1, ✂, ж.

Гістарычна ўзнікшая група чалавецтва, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

  • Белая р.
  • Жоўтая р.
  • Мангалоідная р.
  • Негроідная р.

|| прым. расавы, ✂.

раса​2, ✂, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

раса​3, ✂, ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры ахаладжэнні асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў.

  • Ранішняя р.

◊

  • Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. расяны, ✂ і росны, ✂.

расада, ✂, ж., зб.

Маладыя расліны, вырашчаныя ў асобых умовах і прызначаныя для перасадкі іх на градкі, у адкрыты грунт.

  • Капусная р.

|| прым. расадны, ✂.

расаднік, ✂, м.

Спецыяльнае месца для вырошчвання маладых раслін, расады.

расамаха, ✂, ж.

Драпежны звер, разнавіднасць куніцы з каштоўным футрам, а таксама футра яго.

|| прым. расамахавы, ✂.

расахаты, ✂.

  1. З раздвоеным ствалом; вілаваты.

    • Стары р. дуб.
  2. Рагаты, з галіністымі рагамі.

    • Р. лось.

расізм, ✂, м.

Сістэма поглядаў і чалавеканенавісніцкая палітыка, аснову якіх складаюць сцверджанні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб рашаючым уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства.

|| прым. расісцкі, ✂.

  • Р. рэжым.

расійскі, ✂.

Тое, што і рускі, які адносіцца да Расіі.

  • Расійская Федэрацыя.