раз...1 (раза..., рас...)
Абазначае:
- 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па
паверхнасціпаверхніі пад. ,напр. разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць; - 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння,
напр. раскарміць, расхваліць; - 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння,
напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца; - 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі,
напр. раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца; - 5) спыненне дзеяння, стану,
напр. размарозіцца, разлюбіць; - 6) адваротнае дзеянне,
напр. размініраваць, раскруціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)