Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раёк, , м.

  1. Даўней: скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах, які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

  2. Тэатральная галёрка (разм. уст.).

|| прым. раешны, .

раён, , м.

  1. Мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.

    • Вугальныя раёны.
    • Р. засухі.
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўнутры краіны, вобласці або ўнутры вялікага горада.

    • Першамайскі р. горада Мінска.
  3. Горад ці гарадскі пасёлак — адміністрацыйны цэнтр унутры вобласці (разм.).

    • Быў я ў раёне на нарадзе.
  4. у раёне чаго. Ужыв. ў знач. прыназоўніка паблізу, каля.

    • Жыць у раёне вакзала.
  5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).

    • Бацькі жывуць на раёне.

|| прым. раённы, .

  • Р. цэнтр.
  • Раённае начальства.

раёўня, , ж.

Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей.