разабраць, ; зак.

  1. Раз’ядноўваючы, разнімаючы па частках, раскласці.

    • Р. гадзіннік.
    • Р. старую хату.
  2. Узяць усё, раскупіць.

    • Р. бычкоў для гадоўлі.
    • Р. падручнікі.
    • Разабралі тавар.
  3. Прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

    • Р. лісты.
    • Р. дакументы.
  4. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і інш. часткі.

    • Р. кабана.
  5. перан. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

    • Р. паперы.
    • Р. сказ па часцінах мовы.
  6. перан. Распазнаць, адрозніць.

    • Р. почырк.
    • Р. гатунак груш па смаку.
    • Не р., што ён гаворыць.
  7. перан. Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.) (разм.).

    • Яе разабрала злосць.
    • Дзяцей разабрала цікавасць.
  8. безас., каго (што). Пра стан моцнага ап’янення (разм.).

    • Яго разабрала пасля шклянкі гарэлкі.

  • Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

  • Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-што-н.

  • (Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіраць, .

|| наз. разбор, і разборка, .

|| прым. разборны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)