раб, ✂, м.

  1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

    • Гандаль рабамі.
    • Цяжкая праца рабоў.
    • Паўстанне рабоў.
  2. перан. Наогул — чалавек залежны, прыгнечаны ва ўмовах эксплуататарскага грамадства.

  3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі (кніжн.).

    • Р. моды.
    • Р. уласнасці.
    • Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабыня, ✂ і раба, ✂.

|| прым. рабскі, ✂.

  • Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)