Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навязацца, ; зак. (разм.).

Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі.

  • Н. ў сябры.

навязаць, ; зак.

  1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.

    • Н. шапак.
    • Н. венікаў.
  2. Прымацаваць, узяць на прывязь.

    • Н. каня на лузе.
  3. перан., каго-што каму. Прымусіць прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.

    • Н. сваю думку.
    • Н. бой.

|| незак. навязваць, .

навярнуцца, ; зак.

  1. Выступіць на вачах (пра слёзы).

    • Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.
  2. Нахіліцца на бок.

|| незак. наварочвацца, .

навярнуць, ; зак.

  1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.

    • Н. каменем.
  2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.

    • Н. зямлі.
  3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.

    • Навярнула гурбы снегу.
  4. Нахіліць у які-н. бок.

    • Н. цэбар.
  5. чаго і без дапаўнення. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).

    • Н. на чалавека немаведама чаго.

|| незак. наварочваць, .

навярстаць1, ; зак. (спец.).

Шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці.

|| незак. навёрстваць, .

навярстаць2, ; зак.

Тое, што і нагнаць.

  • Н. упушчанае.

|| незак. навёрстваць, .

навярэдзіцца, ; зак.

Тое, што і наверадзіцца.

навярэдзіць, ; зак.

Тое, што і наверадзіць.

навясны, .

Прыстасаваны для навешвання.

  • Навясныя дзверы.

нага, , ж.

  1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека, а таксама адна з канечнасцей жывёл.

    • Доўгія ногі.
    • Пераступіць з нагі на нагу.
    • Перанесці хваробу на нагах.
    • Ісці нага ў нагу (нароўні з кім-н., у адпаведнасці з кім-, чым-н.).
    • Збіцца з ног (стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны).
    • Падняцца на ногі (таксама перан. стаць дарослым, самастойным).
    • Бегчы з усіх ног (вельмі хутка, што ёсць моцы).
    • Паставіць на ногі (перан. вылечыць, выгадаваць да самастойнага жыцця).
    • Адной нагой у магіле (быць блізкім да смерці).
    • Ляжаць без задніх ног (перан. не мець сілы павярнуцца).
    • Падняць на ногі (перан. усхваляваць, прымусіць трывожыцца).
    • Паставіць з ног на галаву (перан. няправільна растлумачыць што-н.).
    • Блытацца пад нагамі (замінаць, перашкаджаць каму-н.).
    • Ні нагой куды-н., да каго-н. (перан. не бываць дзе-н.).
    • Ледзь ногі носяць (аб вялікай стомленасці, старасці).
    • Ледзь ногі цягнуць (з цяжкасцю ісці).
    • Ледзь вынесці ногі (пазбегнуць небяспекі, выратавацца).
    • Ног не чуць пад сабой ад радасці (быць у вельмі добрым настроі).
    • Устаць з левай (не з той) нагі (быць у дрэнным настроі).
    • Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі (пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд і пад.).
  2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма.

    • Стол на чатырох нагах.

  • На шырокую нагу (разм.) — вельмі багата, раскошна.

  • Быць на роўнай назе з кім — быць у добрых сяброўскіх адносінах.

|| памянш. ножка, .

|| прым. нажны, .