навязаць, ; зак.

  1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.

    • Н. шапак.
    • Н. венікаў.
  2. Прымацаваць, узяць на прывязь.

    • Н. каня на лузе.
  3. перан., каго-што каму. Прымусіць прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.

    • Н. сваю думку.
    • Н. бой.

|| незак. навязваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)