Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усямерны, ✂ (кніжн.).

Які ажыццяўляецца ўсімі магчымымі мерамі.

  • Усямерная падтрымка.
  • Усямерна (прысл.) падтрымліваць добрую ініцыятыву.

усямёх, прысл.

У колькасці сямі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

усяночная, ✂, ж.

Царкоўная начная служба.

усярэдзіне, прысл. і прыназ.

Унутры, у цэнтры, пасярод чаго-н.

  • Мыць бутэльку ў.
  • У. двара.

усячы, ✂; зак.

  1. Адсякаючы, укараціць; змагчы адсячы (пераважна з адмоўем «не»).

    • У. касільна.
    • Палена цвёрдае — не ўсячэш.
  2. Урабіць у высечаную адтуліну (спец.).

    • У. перагародку ў сцяну.
  3. перан. Паменшыць колькасць складоў у радку (кніжн.).

    • У. склад у вершаваным радку.

|| незак. усякаць, ✂.

|| наз. усячэнне, ✂.

усячына, ✂, ж.:

  • усякая ўсячына (разм.) — усё, што хочаш, сумесь чаго-н. рознага, разнастайнага.