Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уладарства, , н.

  1. Вярхоўная ўлада, панаванне.

  2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю, уладанне (у 2 знач.).

    • Аб’ехаць сваё ў.

уладарыць, ; незак.

  1. Правіць краінай, дзяржавай, быць уладаром, мець уладу на кім-, чым-н.

    • У. над прыродай.
  2. перан. Панаваць, займаць пануючае становішча.

    • На дварэ ўладарыць восень.

|| наз. уладаранне, .

уладаць, ; незак.

  1. Мець у сваёй уласнасці.

    • У. крыніцамі сыравіны.
  2. Мець якія-н. якасці, уласцівасці.

    • У. добрым голасам.
  3. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела.

    • Не ў. правай рукой.
  4. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

    • Адна думка ўладала ім.

|| наз. уладанне, .

уладзіцца, ; зак.

  1. Станоўча вырашыцца, ажыццявіцца.

    • Справа ўладзілася.
  2. Уладкавацца, асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для існавання; размясціцца, прыстроіцца.

    • У. на кватэры.
    • У. з харчаваннем.
  3. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое-н. месца, становішча (разм.).

    • У. на працу.

|| незак. уладжвацца, .

|| наз. уладжванне, .

уладзіць, ; зак.

  1. Давесці да жаданага канца, да згоды.

    • У. справу.
    • У. спрэчнае пытанне.
    • У. канфлікт.
  2. Змясціць, прыстроіць куды-н.; дапамагчы паступіць на работу, вучобу.

    • У. хворага ў шпіталь.
    • У. на кватэру.
    • У. юнака на працу.
  3. Зручна размясціць, палажыць, паставіць.

    • У. калодачны вулей на дрэве.
  4. Унаравіць, дагадзіць (разм.).

    • Гэтаму чалавеку цяжка ў.
  5. Прывесці ў належны парадак; зрабіць прыгодным для карыстання (разм.).

    • У. усё ў хаце.
    • У. станок.
  6. Паспець прыбыць куды-н. у пэўны час (разм.).

    • Уладзіў пад самы абед.

|| незак. уладжваць, .

|| наз. уладжванне, .

уладкавацца, ; зак. (разм.).

  1. Прыйсці ў належны парадак; станоўча вырашыцца.

    • Жыццё ўладкавалася.
    • Справы ўладкаваліся.
  2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для жыцця; размясціцца, прыстроіцца.

    • Маладыя ўладкаваліся ў асобным пакоі.
    • У. на возе.
  3. Паступіць куды-н. (на работу, службу).

    • У. вучнем на завод.

|| незак. уладкоўвацца, .

|| наз. уладкаванне, .

уладкаваць, ; зак. (разм.).

  1. Прывесці ў належны парадак што-н., наладзіць, урэгуляваць.

    • У. усё ў кватэры.
    • У. справу.
    • У. непаразуменне.
  2. Стварыць неабходныя ўмовы для існавання; прыстроіць каго-н. куды-н., даць месца для жылля і пад.

    • У. асабістае жыццё.
    • У. каго-н. у гасцініцу.
  3. Дапамагчы паступіць на работу, вучобу.

    • У. на працу.
  4. Зручна размясціць, палажыць, паставіць.

    • У. хворага на ложку.
    • У. шпакоўню на дрэве.

|| незак. уладкоўваць, .

|| наз. уладкоўванне, .

|| наз. уладкаванне, .

уладны, , ж. (кніжн.).

  1. Схільны навязваць сваю волю, загадваць, падначальваць сабе; які выражае ўладу, волю, рашучасць, уладарны.

    • У. чалавек.
    • У. позірк.
  2. (звычайна з адмоўем «не»). Які мае права, уладу што-н. рабіць.

    • Не ўладны загасіць такі агонь.
  3. перан. Неадольны, усемагутны.

    • Уладнае пачуццё.

|| наз. уладнасць, .

уладыка, , м.

  1. Тытулаванне архірэя.

  2. Тое, што і уладар.

|| ж. уладычыца, .

улажыцца, ; зак.

  1. Умясціцца ў што-н.

    • Усе рэчы ўлажыліся ў чамадан.
  2. перан. Тое, што і укласціся (у 3 знач.).

    • Дакладчык улажыўся ў гадзіну.

|| незак. укладацца, і укладвацца, .