Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узмор’е, ✂, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

  • Жыць на ўзмор’і.

узмоцнены, ✂.

  1. Павялічаны, палепшаны.

    • Узмоцненае харчаванне.
  2. Надта настойлівы (кніжн.).

    • Узмоцненыя просьбы.

|| наз. узмоцненасць, ✂.

узмужнелы, ✂.

Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.

  • У. хлопец.
  • Узмужнелая постаць.

|| наз. узмужнеласць, ✂.

узмужнець, ✂; зак.

Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.

  • Юнак узмужнеў.

|| наз. узмужненне, ✂.

узмыліць, ✂; зак.

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

|| незак. узмыльваць, ✂.