супервокладка, ✂, ж. (спец.).
Папяровая вокладка, што агортвае пераплёт кнігі.
супермэн, ✂, м. (іран.).
Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.
|| прым. супермэнскі, ✂.
суперфасфат, ✂, м.
Хімічнае ўгнаенне, у саставе якога знаходзіцца фосфар.
|| прым. суперфасфатны, ✂.
супесак, ✂, м.
Рыхлая глеба, якая змяшчае ў сабе пясок і гліну, але з перавагай пяску.
|| прым. супескавы, ✂ і супясчаны, ✂.
супінатар, ✂, м. (спец.).
Тоўстая вусцілка з патаўшчэннем пад сярэдняй часткай ступні, якая ўжываецца пры плоскаступнёвасці.
|| прым. супінатарны, ✂.
суплоддзе, ✂, н. (спец.).
Група пладоў, якія цесна злучыліся або зрасліся і развіліся з суквецця і ўяўляюць нібы адзін плод.
супніца, ✂, ж.
Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.
суполка, ✂, ж.
Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.
- С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.