Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суб’ектывіст, ✂, м.

Паслядоўнік суб’ектывізму (у 1 знач.).

|| прым. суб’ектывісцкі, ✂.

суб’ектыўны, ✂.

  1. Уласцівы толькі гэтаму суб’екту, асобе.

    • Суб’ектыўнае адчуванне.
  2. Прадузяты, пазбаўлены аб’ектыўнасці.

    • Суб’ектыўная ацэнка.

|| наз. суб’ектыўнасць, ✂.

субота, ✂, ж.

Шосты дзень тыдня, перад нядзеляй.

|| прым. суботні, ✂.

суботнік, ✂, м.

Добраахвотная бясплатная калектыўная работа ў нерабочы час (па суботах).

субрэтка, ✂, ж.

У старажытных (першапачаткова французскіх) камедыях і вадэвілях: бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

субсідзіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Выдаць (выдаваць) субсідыю.

  • С. будаўніцтва тэатра.

субсідыя, ✂, ж. (кніжн.).

Грашовая або натуральная дапамога, якую аказвае каму-н. установа.

  • Дзяржаўная с. школе.

|| прым. субсідыярны, ✂.

субстанцыя, ✂, ж.

У філасофіі: першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў.

|| прым. субстанцыянальны, ✂ і субстанцыяльны, ✂.

субстрат, ✂, м. (спец.).

  1. Тое, што ляжыць у аснове якіх-н. утварэнняў, з’яў.

    • Моўны с.
  2. Пажыўнае асяроддзе, дзе развіваюцца якія-н. арганізмы.

|| прым. субстратны, ✂.

субстытуцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Замяшчэнне аднаго іншым, звычайна падобным паводле ўласцівасцей, прызначэння, функцыі.