Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пустасловіць, ✂; незак. (разм.).

Займацца пустаслоўем.

пустаслоў, ✂, м. (разм.).

Той, хто гаворыць пустое, нясе лухту.

пустаслоўе, ✂, н. (разм.).

Пустыя размовы, балбатня.

|| прым. пустаслоўны, ✂.

пустата, ✂, ж.

  1. гл. пусты.

  2. адз. Адсутнасць імкненняў, інтарэсаў (кніжн.).

    • Душэўная п.
  3. Пустая (у 1 знач.) прастора (спец.).

    • Пустоты ў ліцці.

|| прым. пустотны, ✂.

пустацвет, ✂, м.

  1. Кветка без завязі, якая не дае пладоў.

  2. перан. Чалавек, які не зрабіў у жыцці нічога карыснага. Развялося нахлебнікаў і пустацветаў.

|| прым. пустацветны, ✂.

пустацелы, ✂, (спец.).

Пусты ў сярэдзіне.

  • Пустацелая цэгла.

|| наз. пустацеласць, ✂.

пустка, ✂, ж.

  1. Пусты, без расліннасці ўчастак зямлі або пакінуты ўчастак зямлі, які не апрацоўваецца.

    • Забудаваць пустку дамамі.
  2. Пустое, бязлюднае памяшканне.

|| прым. пусткавы, ✂.

пустошыць, ✂; незак.

  1. Рабіць пустым, бязлюдным, руйнаваць.

    • Вайна пустошыла ўсё на зямлі.
  2. перан. Пазбаўляць маральных сіл, душэўнага багацця.

    • П. душу.

пусты, ✂.

  1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.

    • П. кораб.
    • Пустыя кішэні.
    • З пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка).
    • На п. жывот (не пад’еўшы; разм.).
    • П. шар.
    • Пустая парода (без металу; спец.).
  2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.

    • П. чалавек.
    • Пустая задума.
    • Пустая кніга.

◊

  • 3 пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.

  • Прыйшлі з пустымі рукамі.

◊

  • Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — ужыв. пры выражэнні лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.

|| наз. пустата, ✂.

пустынны, ✂.

  1. гл. пустыня.

  2. Пусты, бязлюдны.

    • Пустынныя вуліцы.