Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

начартальны, ✂:

  • начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

начарціць, ✂; зак.

  1. гл. чарціць.

  2. што і чаго. Чэрцячы, зрабіць якую-н. колькасць.

    • Н. карт, планаў.

|| незак. начэрчваць, ✂.

начасаць​1, ✂; зак.

  1. чаго. Атрымаць часаннем у якой-н. колькасці.

    • Н. ільну.
  2. Зачасаць валасы на лоб, вушы, скроні, а таксама ўзбіць валасы для прычоскі.

|| незак. начэсваць, ✂.

начасаць​2, ✂; зак.

Апрацаваць, нарыхтаваць часаннем у якой-н. колькасці.

  • Н. жэрдак.

|| незак. начэсваць, ✂.

начаткі, ✂.

Першыя пачатковыя звесткі.

  • Н. арыфметыкі.

начаўпці, ✂; зак. (разм. пагард.).

Набалбатаць, нагаварыць рознай лухты.

начлег, ✂, м.

  1. Начны адпачынак, а таксама месца для начнога сну, адпачынку.

    • Спыніцца на н.
  2. Пасьба коней ноччу.

|| прым. начлежны, ✂.

начлежка, ✂, ж. (разм.).

Начлежны дом.

начлежнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які часова начуе дзе-н.

  2. Той, хто пасе коней ноччу.

|| ж. начлежніца, ✂.

начнік, ✂, м.

  1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца ноччу.

  2. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць (разм.).

|| памянш.-ласк. начнічок, ✂.