Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

найменне, ✂, н.

Назва, імя.

  • Афіцыйнае н.

найменны, ✂, (спец.).

Названы, абазначаны.

○

  • Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напр. 7 кілаграмаў, 5 метраў).

найменш, прысл.

Менш за ўсё.

  • Н. выгадны варыянт.

найменшы, ✂.

Самы малы.

  • Найменшая часцінка.

найміт, ✂, м.

  1. Наёмны работнік, парабак.

  2. перан. Той, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім-н. мэтам, хто прадаўся каму-н. (пагард.).

    • Найміты імперыялізму.

|| прым. найміцкі, ✂.

наймічка, ✂, ж.

Наёмная работніца, служанка; парабчанка.

  • Панская н.

найперш, прысл. (разм.).

Перш за ўсё, у першую чаргу.

  • Н. трэба з дзяржавай разлічыцца, падатак аддаць.

найпершы, ✂ (разм.).

  1. Самы першы.

    • Н. калгас у раёне.
  2. Самы галоўны, самы важны, самы лепшы.

    • Н. гарманіст у вобласці.

найсці, ✂; зак.

  1. Ідучы, наступіць на што-н.

    • Упоцемку найшоў на слуп.
  2. Насунуўшыся, закрыць сабою.

    • Хмара найшла на сонца.
  3. Прыйсці ў вялікай колькасці; пранікнуць у якое-н. месца.

    • Найшло народу на сход.
  4. перан., на каго-што. Апанаваць, ахапіць (аб пачуццях).

    • На яго найшла туга.
  5. Настаць, з’явіцца раптам.

    • Бяда найшла неспадзявана.

|| незак. находзіць, ✂.