Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наважыць2, ; зак.

Намерыцца што-н. зрабіць; вырашыць.

  • Н. правесці конкурс дзіцячых малюнкаў.
  • Н. перайсці на іншую работу.

навазіцца, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.).

    • Дзе ж тут навозішся дроў.
  2. Уволю наездзіцца, накатацца.

навазіць, ; зак.

  1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н.

    • Н. пяску і гліны.
  2. Уволю павазіць, пакатаць.

    • Н. на санках.

|| незак. навожваць, .

навакаін, , м.

Прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання і для лячэння некаторых захворванняў.

|| прым. навакаінавы, .

навакол, прысл. і прыназ.

  1. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

  2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

навакола, прысл.

  1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

  2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

наваколле, , н.

  1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго-н.

    • Н. горада.
    • Вада затапіла ўсё н.
  2. перан. Навакольнае асяроддзе.

    • Літаратурнае н.

навакольны, .

  1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.

    • Навакольная мясцовасць.
    • Навакольныя людзі.
  2. навакольнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.

    • Любавацца навакольным.
  3. навакольныя, -ых, Людзі, якія акружаюць каго-н.

    • Абыякавы да навакольных.

наваксоўваць, ; незак.

Тое, што і ваксаваць.

навал, , м.

  1. гл. наваліць ​1.

  2. Куча чаго-н. наваленага.

    • Ліквідаваць н. трэсак.
  3. Дакрананне корпусам борта да другога судна або прычала.