Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дабравольніцкі, ✂.

Тое, што і добраахвотніцкі.

дабравольны, ✂.

Тое, што і добраахвотны.

дабрадзей, ✂, м.

Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н.

  • На словах д., а на справе ліхадзей (з нар.).

|| ж. дабрадзейка, ✂.

дабрадзейны, ✂.

Гатовы дапамагчы іншым, добразычлівы.

  • Дабрадзейныя людзі.

|| наз. дабрадзейнасць, ✂.

дабрадушны, ✂.

Добры і мяккі па характару чалавек.

  • Гэта была дабрадушная прыемная жанчына.

|| наз. дабрадушнасць, ✂.

дабрак, ✂, м. (разм.).

Добры чалавек.

  • Ён д. па натуры.

|| ж. дабрачка, ✂.

|| прым. дабрацкі, ✂.

дабранач, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужыв. як пажаданне спакойнай ночы пры развітанні вечарам.

дабрата, ✂, ж.

Спагадлівасць, душэўная прыхільнасць да людзей, імкненне рабіць усё добрае для іншых.

  • У яго вачах свяцілася д.

дабратворны, ✂.

Які робіць дабро, добра ўздзейнічае на каго-, што-н.

  • Д. ўплыў прыроды на чалавека.

|| наз. дабратворнасць, ✂.

дабратлівы, ✂ (разм.).

Дабрадушны, лагодны.

  • Д. характар.

|| наз. дабратлівасць, ✂.