Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

азані́раваць, ; зак. і незак. (спец.).

Тое, што і азанаваць.

|| наз. азаніраванне, .

аза́рт, , м.

Моцнае захапленне, заўзятасць, запал.

  • Працаваць з азартам.
  • Увайсці ў а.

аза́ртны, .

Які робіць што-н. з азартам, гарачы, заўзяты, поўны захаплення.

  • А. чалавек.
  • Азартная гульня.

|| наз. азартнасць, .

азары́цца, ; зак. (высок.).

Ярка асвяціцца.

  • Лес азарыўся яркім сонцам.
  • Твар чалавека азарыўся ўсмешкай (перан.).

|| незак. азарацца, .

|| наз. азарэнне, .

азары́ць, ; зак.

  1. Ярка асвяціць.

    • Маланка азарыла твар.
    • Надзея азарыла душу (перан.).
  2. перан. Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.

    • Раптам здагадка азарыла яго.

|| незак. азараць, .

|| наз. азарэнне, .

азарэ́нне, , н. (кніжн.).

  1. гл. азарыцца, -рыць.

  2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н.

    • Нарэшце прыйшло а.

азбе́ст, , м.

Валакністы белы мінерал, ужыв. як вогнетрывалы матэрыял.

|| прым. азбеставы, .

а́збука, , ж.

  1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку, алфавіт.

    • Беларуская а.
  2. Тое, што і буквар.

  3. перан. Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н.

    • А. навукі.

  • Азбука Морзе — сістэма тэлеграфных умоўных знакаў.

  • Нотная азбука — сістэма нотных знакаў.

|| прым. азбучны, .

  • А. парадак.
  • Азбучная ісціна (перан. пра ўсім вядомую, простую думку, ісціну).

азва́цца, ; зак. (разм.).

Тое, што і абазвацца.

|| незак. азывацца, .

азвярэ́лы, .

Злы, шалёны, раз’юшаны.

  • Азвярэлыя ворагі.

|| наз. азвярэласць, .