азбука назоўнік | жаночы род
-
Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку, алфавіт.
- Беларуская а.
-
Тое, што і буквар.
-
пераноснае значэнне: Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н.
- А. навукі.
- Азбука Морзе — сістэма тэлеграфных умоўных знакаў.
- Нотная азбука — сістэма нотных знакаў.
|| прыметнік: азбучны.
- А. парадак.
- Азбучная ісціна (пераноснае значэнне: пра ўсім вядомую, простую думку, ісціну).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)