усхліп,
Гук, які ўтвараецца пры плачы.
усхліп,
Гук, які ўтвараецца пры плачы.
усхліпваць,
Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы.
||
||
усход1,
Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонта, дзе ўсходзіць Сонца.
(з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
||
усход2,
Верхняя больш высокая частка ступні, пад’ём.
усходазнавец,
Вучоны, спецыяліст па ўсходазнаўству.
усходазнаўства,
Сукупнасць навук пра краіны Усходу.
||
усходжы,
Пра насенне: здольны прарастаць, даваць усходы.
||
усходкі,
Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору.
усходы1,
Першыя парасткі пасеваў.
усходы2,
Прыступкі лесвіцы.