усход1,
-
Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
- Устаць да ўсходу сонца.
-
Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонта, дзе ўсходзіць Сонца.
-
(з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
- Падарожжа на У.
- Блізкі У.
- Далёкі У.
Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)