Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узмацніцца, ✂; зак.

Стаць мацнейшым.

  • Вецер узмацніўся.
  • Боль узмацніўся.
  • Атака ўзмацнілася.

|| незак. узмацняцца, ✂.

|| наз. узмацненне, ✂.

узмацніць, ✂; зак.

Зрабіць мацнейшым.

  • У. гук.
  • Артылерыя ўзмацніла агонь.
  • У. выхаваўчую работу.

|| незак. узмацняць, ✂.

|| наз. узмацненне, ✂.

узмацняльнік, ✂, м.

Прылада для павелічэння магутнасці або напружання чаго-н.

  • Электрычны ў.

узмацняльны, ✂, (спец.).

Які прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго-н.

  • Узмацняльная падстанцыя.
  • Узмацняльнае адценне суфікса.

узмежак, ✂, м.

Частка сенажаці, аблогі, якая прымыкае да агарода.

  • Абкасіць у.

узмор’е, ✂, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

  • Жыць на ўзмор’і.

узмоцнены, ✂.

  1. Павялічаны, палепшаны.

    • Узмоцненае харчаванне.
  2. Надта настойлівы (кніжн.).

    • Узмоцненыя просьбы.

|| наз. узмоцненасць, ✂.

узмужнелы, ✂.

Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.

  • У. хлопец.
  • Узмужнелая постаць.

|| наз. узмужнеласць, ✂.

узмужнець, ✂; зак.

Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.

  • Юнак узмужнеў.

|| наз. узмужненне, ✂.

узмыліць, ✂; зак.

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

|| незак. узмыльваць, ✂.