Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узлёт, ✂, м.

  1. гл. узляцець.

  2. перан., чаго. Уздым, натхненне (высок.).

    • У. сіл.

узліванне, ✂, н.

У старажытнасці: прынясенне віна ў ахвяру багам.

узліць, ✂; зак.

Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.

  • У. алею на патэльню.

|| незак. узліваць, ✂.

узломшчык, ✂, м.

Той, хто ўзломлівае што-н. з мэтай абрабавання.

узляцець, ✂; зак.

Узняўшыся, паляцець.

  • Самалёт узляцеў.
  • Вераб’і ўзляцелі на страху.
  • У. у паветра (таксама перан. узарвацца, разляцецца ад выбуху).

|| незак. узлятаць, ✂.

|| наз. узлёт, ✂.

|| прым. узлётны, ✂.

  • Узлётная паласа.

узмакрэлы, ✂ (разм.).

Які стаў мокрым (звычайна ад поту).

  • У. лоб.

узмасціцца, ✂; зак. (разм.).

Узабраўшыся, змясціцца.

  • У. на дах.

|| незак. узмошчвацца, ✂.

узмахнуць, ✂; зак.

Махнуць (з рухам уверх).

  • У. крыламі.

|| незак. узмахваць, ✂.

|| наз. узмах, ✂.

узмацнелы, ✂.

  1. Які ўзмацнеў, павялічыўся ў сіле, стаў больш трывалым.

    • У. вецер.
    • Узмацнелая дружба.
  2. Які стаў больш здаровым, моцным.

    • У. падлетак.
  3. Які атрымаў больш шырокі размах і арганізаванасць.

    • Узмацнелыя атрады партызан.

узмацнець, ✂; зак.

  1. Узмацніцца, павялічыцца ў сіле, стаць больш трывалым.

    • Вецер узмацнеў.
    • Голас узмацнеў.
    • Лёд узмацнеў.
  2. Стаць больш моцным (у 6 знач.), умацавацца.

    • Гаспадарка ўзмацнела.
  3. Стаць больш здаровым, вынослівым.

    • За лета дзеці ўзмацнелі.

|| наз. узмацненне, ✂.