Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шэф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўнік, начальнік.

Ш. паліцыі.

2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (разм.).

3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н.

Завод — ш. школы.

|| прым. шэ́фскі, -ая, -ае (да 3 знач.).

шэ́фства, -а, н.

Грамадская дзейнасць па аказанні культурнай, вытворчай і іншай дапамогі.

Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэ́фскі, -ая, -ае.

шэ́фстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Быць шэфам (у 3 знач.).

Ш. над школай-інтэрнатам.

шэф-по́вар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Старшы повар.

|| прым. шэф-по́варскі, -ая, -ае.