Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шэраво́кі, -ая, -ае.

3 шэрымі вачамі.

шэ́раг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў, рад; шарэнга.

Ш. фурманак.

Стаць у адзін ш.

Шэрагі байцоў.

У першых шэрагах (таксама перан.: наперадзе ўсіх).

2. Сукупнасць якіх-н. з’яў, што ідуць адна за другой.

Ш. эпізодаў.

3. Некаторая, звычайна невялікая колькасць чаго-н.

Ш. пытанняў.

У шэрагу выпадкаў.

4. мн. Склад, асяроддзе.

Уліцца ў баявыя шэрагі.

шэ́рань, -і, ж.

1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.

Дрэвы стаялі ў шэрані.

Неба пакрылася шэранню.

2. Змрок, цемра.

Перадранішняя ш.

3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.

Ш. хмар.

Ш. будзёншчыны (перан.).

|| прым. шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

шэ́ранькі гл. шэры.

шэ́расць гл. шэры.

шэра-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) шэры (у 1 знач.), з шэрым адценнем, напр.: шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны;

2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: шэра-жоўты, шэра-залацісты.

шэ́рпы, -аў, адз. шэрп, -а, м.

Народ, які насяляе высакагорныя раёны Усходняга Непала і суседнія з імі раёны Індыі.

|| ж. шэ́рпка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. шэ́рпскі, -ая, -ае.

шэрсцепрадзе́нне, -я, н.

Выраб пражы з шэрсці.

|| прым. шэрсцепрадзі́льны, -ая, -ае.

шэрсць, -і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл.

Гладкая ш.

Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).

2. Пража з такіх валасоў.

Вязаць шкарпэткі з шэрсці.

3. Тканіна з такой пражы.

Сукенка з шэрсці.

|| прым. шарсцяны́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

шэ́рхлы, -ая, -ае (разм.).

Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.).

Ш. снег.

Ісці па шэрхлым цаліку.