Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шчо́дры, -ая, -ае.

1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы.

Ш. чалавек.

2. перан. Які з ахвотай, многа хваліць.

Ш. на пахвалу.

3. Каштоўны, багаты.

Ш. падарунак.

Шчодра (прысл.) надзяляць каго-н. чым-н.

4. перан. Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні.

Ш. бой.

Ш. дождж.

Шчодрай рукой (надзяляць каго-н.) — не шкадуючы.

|| наз. шчо́драсць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

шчо́лач, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Растворанае ў вадзе едкае хімічнае рэчыва, якое ўтвараецца пры злучэнні солі з кіслатой і афарбоўвае лакмусавую паперу ў сіні колер.

|| прым. шчо́лачны, -ая, -ае.

Шчолачная рэакцыя.

шчо́лачнасць, -і, ж.

Ступень насычанасці чаго-н. шчолаччу.

шчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.

Ш. для абутку.

Зубная ш.

Ш. для чысткі коней.

2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).

3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).

|| памянш. шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчо́тачны, -ая, -ае.

шчо́ўк.

1. -у, мн. -і, -аў, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога-н. механізма і пад.

Пачуўся металічны ш.

2. у знач. вык. Шчоўкнуць (разм.).

Ш. курком.

шчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

Шчоўкае замок у дзвярах.

У лазняку шчоўкаў салавей.

Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шчо́ўканне, -я, н.

шчо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. шчака.

2. Тое, што і шчака (у 2 знач.; спец.).

Ш. абцугоў.

Ш. замка.

шчо́чны гл. шчака.