Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шчэ́бень, -ю, м.

Раздроблены камень для будаўнічых работ.

|| прым. шчэ́беневы, -ая, -ае.

шчэ́бет гл. шчабятаць.

шчэ́лепы, -аў.

Тое, што і жабры.

|| прым. шчэ́лепны, -ая, -ае.

шчэ́нная.

Пра сабаку, ваўчыцу, лісу: цяжарная.

Ш. сука.

шчэ́па, -ы, мн. -ы, шчэп, ж.

1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляецца ў расшчэпленую частку расліны для прышчэпкі.

2. Прышчэпленая расліна.

|| прым. шчэ́павы, -ая, -ае.

шчэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тонкая пласцінка, адколатая па слаі дрэва.

Яловыя шчэпкі.

Худы як ш.

шчэ́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Скаліцца, аскальваць зубы.

|| зак. ашчэ́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

шчэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Скаліць, аскальваць.

Ш. зубы.

|| зак. ашчэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.