шчуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.
2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.
3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).
4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.
шчупа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Драпежная прэснаводная рыба са сплюснутай выцягнутай галавой і доўгім тулавам.
Злавіць шчупака на вуду.
|| памянш. шчупачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. шчупако́вы, -ая, -ае.
шчу́пальцы, -аў, адз. -льца, -а, н.
Рухомы орган для захоплівання ежы ў насякомых і ў некаторых іншых жывёл.
|| прым. шчу́пальцавы, -ая, -ае.
Тып шчупальцавых (наз.).
шчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання.
Ш. курэй.
2. перан. Уважліва разглядаць.
Ш. вачамі каго-, што-н.
3. што. Даследаваць шчупам.
|| зак. пашчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. шчу́панне, -я, н.
шчупачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. гл. шчупак.
2. Дзіцяня шчупака, малы шчупак.
шчу́плы, -ая, -ае.
Мізэрны, слабы, худы.
Шчуплае цельца.
|| наз. шчу́пласць, -і, ж.