Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куса́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Недаедзены кавалачак хлеба.

Я чужых кусанікаў не ем.

куса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

Сабака кусаецца.

2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і іншыя расліны; пра мароз, вецер і інш.), а таксама пра вырабы з грубай шэрсці.

Крапіва кусаецца.

Шарсцяная коўдра кусаецца.

куса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

Сабака кусае.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

К. хлеб.

К. яблык.

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. Адразаць кавалачкамі.

К. дрот.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

|| аднакр. кусану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і кусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. куса́нне, -я, н.

куса́чкі, -аў.

Шчыпцы для адкусвання, адразання дроту, цвікоў.

кускавы́, -а́я, -о́е.

Нарэзаны, паколаты на кускі; у кусках.

К. цукар.

куслі́вы, -ая, -ае (разм.).

Які мае здольнасць кусацца, джаліць.

Куслівыя пчолы.

К. сабака.

кусо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. Адрэзаная, адбітая і пад. частка чаго-н.; кавалак.

К. цэглы.

К. мяса.

2. Наогул частка чаго-н.

К. жыцця.

3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна.

К. мыла.

Кусок у горла не лезе — немагчыма есці ад крыўды, перажыванняў і пад.

|| памянш. кусо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

куст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі.

К. малін.

К. агрэсту.

2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком.

К. суніц.

У кусты (хавацца, уцякаць) — ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы.

|| памянш. ку́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. і кусто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. куставы́, -а́я, -о́е і кусто́вы, -ая, -ае.

Куставыя расліны.

Кустовая ягада.

куст², -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аб’яднанне якіх-н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

|| прым. куставы́, -а́я, -о́е.

Кустовая нарада.

кустарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для падразання і выкарчоўвання кустоў.

|| прым. кустарэ́зны, -ая, -ае.