ку́заў, -зава, мн. -завы, -заваў, м.
Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў.
|| прым. кузаўны́, -а́я, -о́е.
ку́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.
1. Майстэрня з горнам для ручной коўкі металу.
2. перан., чаго. Месца, дзе ствараецца што-н. вельмі важнае, істотнае (высок.).
Універсітэт — к. маладых спецыялістаў.
|| прым. ку́зневы, -ая, -ае.
кузу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. Тое, што і казяўка.
|| памянш.-ласк. кузу́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.