Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кула́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі.

2. перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару.

Сабраць полк у к.

|| памянш. кулачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кула́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. бой.

Кулачнае права — панаванне насілля, грубай сілы.

кула́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.) Заможны селянін-уласнік, які выкарыстоўваў батракоў як наёмную рабочую сілу.

|| ж. кула́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| зб. кула́цтва, -а, н.

|| прым. кула́цкі, -ая, -ае.

куламе́са, -ы, ж. (разм.).

1. Гразь, змешаная са снегам, вязкая маса чаго-н.

2. перан. Бязладдзе, неразбярыха.

кула́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікая жывёліна, роднасная аслу.

кула́чкі.

У выразе: ісці на кулачкі — удзельнічаць у кулачным баі.

куле́ш, -ляшу́, м.

Рэдкая мучная або крупяная каша з салам.

кулём, прысл. (разм.).

1. Імкліва, перакульваючыся цераз галаву.

Паляцець к. з гары.

2. Стрымгалоў.

Кінуцца к. за кім-н.

ку́лі, нескл., м.

Чорнарабочы (насільшчык, грузчык) у некаторых усходніх краінах.

кулі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай дзюбай.

Кожны к. сваё балота хваліць (прыказка).

куліна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па кулінарыі (у 1 знач.); вопытны, умелы повар.

2. Чалавек, які добра і смачна гатуе розныя стравы.

Добры к.

|| ж. куліна́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. куліна́рскі, -ая, -ае.

Кулінарская работа.