Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ку́рава, -а, н.

Куродым, сажа ад дыму.

кура́вы, -ая, -ае. (разм.).

1. Які дыміць.

Куравая галавешка.

2. Пакрыты сажай ад дыму, закуродымлены.

курага́, -і́, ДМ -разе́, ж. (зб.).

Высушаныя абрыкосы без костачак.

Кампот з курагі.

курагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне курэй як галіна птушкагадоўлі.

|| прым. курагадо́ўчы, -ая, -ае.

кура́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

1. Важнічаць, трымацца фанабэрыста.

2. Крыўляцца.

куранны́ гл. курэнь.

кура́нты, -аў.

Даўнейшая назва вежавага або насценнага гадзінніка, бой якога суправаджаецца музыкай.

Бой курантаў.

кураня́ і куранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня курыцы.

Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. кураня́тка, -а, мн. -і, -так, н.

|| прым. кураня́чы, -ая, -ае.

курапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Дзікая птушка сямейства цецеруковых.

Шэрая к.

|| прым. курапа́ткавы, -ая, -ае.

курартало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці мясцовасці і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

|| прым. курарталагі́чны, -ая, -ае.