куст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі. К. малін. К. агрэсту.

2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком. К. суніц.

У кусты (хавацца, уцякаць) — ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы.

|| памянш. ку́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. і кусто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. куставы́, -а́я, -о́е і кусто́вы, -ая, -ае. Куставыя расліны. Кустовая ягада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)