Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дух, -у і -а, м.

1. -у. Свядомасць, мысленне, псіхічныя здольнасці, тое, што прымушае да дзеянняў, дзейнасці; пачатак, што вызначае паводзіны, дзеянні.

У здаровым целе здаровы д.

2. -у. Унутраная маральная сіла.

Высокі баявы д.

Ваяўнічы д.

3. -а, мн. -і, -аў. У рэлігійна-містычных уяўленнях: бесцялесная звышнатуральная істота.

Святы д.

Злы д.

Нячысты д.

4. -у, перан., чаго. Змест, сапраўдны сэнс, адметная адзнака чаго-н.

Па духу закона.

Адчуць д. часу.

5. -у. Тое, што і дыханне (разм.).

Д. займае.

Д. перавесці.

6. -у. Тое, што і паветра (разм.).

Лясны д.

7. -у. Тое, што і пах (разм.).

Цяжкі д.

Выматаць духі (разм.) — давесці да знямогі.

Духу баяцца (разм.) — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.

Каб і духу чыйго не было (разм.) — аб рашучым патрабаванні чыйго-н. выдалення.

Падаць духам — траціць надзею, адчайвацца.

Святым духам (разм., жарт., іран.) — невядома чым, нічым (жыць, існаваць).

духабо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Член рэлігійнай секты, якая адмаўляе абрады праваслаўнай царквы.

|| ж. духабо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. духабо́рскі, -ая, -ае.

духаве́нства, -а, н., зб.

Служыцелі рэлігійнага культу.

Праваслаўнае д.

Каталіцкае д.

Мусульманскае д.

Белае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая не дае зароку строга прытрымлівацца бясшлюбнасці.

Чорнае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая строга прытрымліваецца манаскага зароку не ўступаць у шлюб.

духавы́, -а́я, -о́е.

1. Пра музычныя інструменты: які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра.

2. Які складаецца з такіх інструментаў.

Д. аркестр.

3. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

Духавая печ.

Д. прэс.

духа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі рэстаран, шынок на Каўказе, на Блізкім Усходзе.

духа́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Гаспадар духана.

|| ж. духа́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

духата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж.

Гарачае душнае надвор’е або душнае, нясвежае паветра.

У пакоі страшэнная д.

У тайзе стаяла д.

духі́, -о́ў.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ўжыв. як парфумны сродак.

У пакоі адчуўся ледзь улоўны пах тонкіх духоў.

духмя́ны, -ая, -ае.

Які прыемна пахне.

Духмянае сена.

|| наз. духмя́насць, -і, ж.

духо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

Металічная скрынка ў кухоннай пліце, якая служыць для прыгатавання ежы з дапамогай нагрэтага паветра.

Спячы пірог у духоўцы.