дур, -у, м. (разм.).
Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.
Д. нейкі найшоў на яго.
◊
Выбіць дур з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.
ду́рань, -рня, мн. -рні, -рняў, м.
1. Неразумны, тупы, разумова абмежаваны чалавек.
Д. быў, дык і рабіў дурное.
Дурняў не сеюць, яны самі родзяцца (з нар.). Д. дурнем (вельмі дурны).
2. Назва гульні ў карты.
Гуляць у дурня.
◊
Не дурань (зрабіць, рабіць што-н.; разм.) — любіць, мае схільнасць да чаго-н.
Не дурань паспаць.
Няма дурняў (разм.) —
1) выказванне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўленне рабіць што-н.;
2) не ашукаеш, не спадзявайся.
Пашыцца ў дурні (разм., неадабр.) — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.
Прымусь дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е (разм., неадабр.) — неразумны чалавек і ў добрай справе нашкодзіць.
Шукаць дурняў (разм.) — хітрасцю прымушаць каго-н. рабіць што-н.
дураслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.
Свавольнік, гарэза, дуронік.
Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.
|| ж. дураслі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.
дураслі́вы, -ая, -ае.
Свавольны, гарэзлівы, дуроны.
Д. хлапец.
|| наз. дураслі́васць, -і, ж.
ду́расць, -і, ж.
1. Разумовая тупасць, абмежаванасць.
Па ўласнай дурасці трапіў у бяду.
2. мн. -і, -ей. Неабдуманы ўчынак, дзівацкі выбрык.
За ёй вадзіліся розныя дурасці.
дурата́, -ы́, ж. (разм.).
Дурасць.
Лішняя дабрата — д. (з нар.).
дурма́н, -у, м.
1. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.
2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне.
|| прым. дурма́нны, -ая, -ае і дурма́нлівы, -ая, -ае.
дурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.
Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.
Алкаголь дурманіць галаву.
|| зак. адурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і задурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.
|| звар. дурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. адурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
дурнава́ты, -ая, -ае (разм.).
Не зусім разумны.
Д. чалавек.
Д. ўчынак.
|| наз. дурнава́тасць, -і, ж.
дурнап’я́н, -у, м.
Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.
Галава баліць ад дурнап’яну.
|| прым. дурнап’я́навы, -ая, -ае.