Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ду́ла, -а, мн. -ы, дул і -аў, н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

Д. нагана.

|| прым. ду́льны, -ая, -ае.

ду́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і дуля (у 1 знач.).

ду́ля, -і, мн. -і, дуль, ж.

1. Гатунак летніх груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

Бабуля частавала нас смачнымі дулямі.

2. Кукіш, фіга (разм., груб.).

Даць, паказаць дулю.