Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дуэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і дуэлянт.

дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.

Выклікаць на д.

Забіты на дуэлі.

2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

Шахматная д.

Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.

дуэля́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік дуэлі.

дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

Дуэты з опер.

2. Выканаўцы такіх твораў.

Эстрадны д.

Танцавальны д.

3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.

Спяваць дуэтам.

|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.