Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

авіямадэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца авіямадэлізмам.

|| ж. авіямадэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. авіямадэлі́сцкі, -ая, -ае.

авіямадэ́ль, -і, мн. -і, -ей, м.

Мадэль лятальнага апарата.

|| прым. авіямадэ́льны, -ая, -ае.

авіяно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Ваенны карабель, які служыць плывучай базай для баявых самалётаў, прыстасаваны для іх узлёту, пасадкі і перавозкі.

авіяно́сны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

Авіяноснае злучэнне.

авіяпо́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.

авія́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца авіяцыяй, лётнай справай; лётчык.

|| прым. авія́тарскі, -ая, -ае.

авія́цыя, -і, ж.

1. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот.

Ваенная а.

Налёт авіяцыі.

2. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах і пад.

|| прым. авіяцы́йны, -ая, -ае.

аво́й, выкл. (разм.).

Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

Авой, якая хмара!

аво́хці, выкл.

Выгук пры выказванні жалю, бядоты.

Авохці мне (разм.) — ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш.

Авохці мне!

Як там прыгожа!

авява́ць гл. авеяць.