Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

авечкаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і авечкагадовец.

авечкагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Спецыяліст па авечкагадоўлі.

авечкагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне авечак як галіна жывёлагадоўлі.

Танкарунная а.

|| прым. авечкагадо́ўчы, -ая, -ае.

Авечкагадоўчая ферма.

аве́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Авечы хлеў; аўчарня.

аве́яць, аве́ю, аве́еш, аве́е; аве́яў, аве́яла; аве́й; аве́яны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абвеяць.

2. перан. Акружыць, стварыць вакол каго-, чаго-н. атмасферу пашаны (высок.).

А. славай.

|| незак. авява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

авёс, аўса́, часцей мн.знач. засеянага гэтым злакам поля) аўсы́, -о́ў, м.

Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы; зерне гэтага злака.

Даць каню аўса.

Не гані каня дубцом, а гані аўсом (прыказка). Аўсы зазелянелі.

|| прым. аўся́ны, -ая, -ае.

А. кісель.

Аўсяная мука.

авітаміно́з, -у, м. (спец.).

Захворванне, якое развіваецца пры недахопе вітамінаў у ежы.

|| прым. авітаміно́зны, -ая, -ае.

авія...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае:

1) знач. слова «авіяцыйны», напр.: авіязавод, авіяпрамысловасць, авіябаза, авіядэсант, авіямеханік, авіяшкола;

2) знач. слова «паветраны», напр.: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.

авіяканстру́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.

|| прым. авіяканстру́ктарскі, -ая, -ае.

авіямадэлі́зм, -у, м.

Канструяванне, пабудова і запуск мадэлей самалётаў, планёраў і іншых лятальных апаратаў.

|| прым. авіямадэ́льны, -ая, -ае.

А. гурток.