Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

авангарды́зм, -у, м.

Агульная назва розных плыней у мастацтве 20 ст., якія парываюць з рэалізмам і шукаюць новыя формы мастацкага выяўлення.

|| прым. авангарды́сцкі, -ая, -ае.

авангарды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік авангардызму.

|| ж. авангарды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

аванза́ла, -ы, мн. -ы, -за́л, ж.

Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах.

|| прым. аванза́льны, -ая, -ае.

аванло́жа, -ы, мн. -ы, лож, ж.

Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.

аванпо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Абароненая ад хваль знешняя частка порта.

|| прым. аванпо́ртны, -ая, -ае.

аванпо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста.

|| прым. аванпо́ставы, -ая, -ае і аванпо́сны, -ая, -ае.

ава́нс, -у, м.

Грошы або іншыя маёмасныя каштоўнасці, што выдаюцца ў лік будучых плацяжоў.

Атрымаць а.

Грашовы а.

|| прым. ава́нсавы, -ая, -ае.

авансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) аванс каму-, чаму-н.

А. рабочых.

А. прадпрыемства.

ава́нсам, прысл.

У якасці авансу; наперад, загадзя, у лік будучага разліку.

Атрымаць а. грошы.

авансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.