Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аб’яўля́цца гл. аб’явіцца.

аб’яўля́ць гл. аб’явіць.

абяца́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Абяцанне (часцей нявыкананае).

Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць (прыказка).

Карміць абяцанкамі каго (разм., неадабр.) — даваць абяцанні што-н. зрабіць, але не выконваць іх.

абяца́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Добраахвотнае абавязацельства зрабіць што-н.

Выконваць абяцанні.

Парушаць а.

Узяць а. з каго-н.

абяца́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. і незак. (разм.).

Тое, што і абяцаць (у 1 знач.).

Абяцаўся прыехаць у госці.

абяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. і незак., каго-што і з інф., каму.

1. Даць (даваць) якое-н. абяцанне.

Абяцалі прыняць на працу.

2. незак. Падаваць надзеі на што-н., выклікаць якія-н. спадзяванні.

Вечар абяцае быць цёплым.

|| зак. таксама паабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.; разм.).

авадзе́нь, -дня́, мн. -дні́, -днёў, м.

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёлы.

|| прым. аваднёвы, -ая, -ае.

ава́л, -а, м.

Фігура, якая ўтворана замкнутай крывой лініяй і нагадвае формай падоўжаны круг.

Прыгожы а. твару.

|| прым. ава́льны, -ая, -ае.

авало́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. кім-чым. Узяць сілай, захапіць, завалодаць.

А. крэпасцю.

2. перан., кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак.

А. увагай.

А. сабой (вярнуць самавалоданне, супакоіцца).

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці).

Стома авалодала ўсім целам.

4. перан., чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць, навучыцца карыстацца.

А. замежнай мовай.

А. прафесіяй.

|| незак. авало́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. авало́данне, -я, н.

аванга́рд, -а, М -дзе, м.

1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл.

2. перан. Вядучая, найбольш свядомая і актыўная частка якой-н. грамадскай групы, арганізацыі.

У авангардзе — наперадзе, у першых радах.

|| прым. аванга́рдны, -ая, -ае.